Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Будынак раённага выканаўчага камітэта
Будынак раённага выканаўчага камітэта
Галоўная / Улада / Звесткi аб дэпутатах

Звесткi аб дэпутатах

Звесткі аб дэпутатах

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Гомельскай вобласці

КРАЎЧАНКА ІГАР ІВАНАВІЧ


Абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Гомельскай вобласці

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах

Нарадзіўся 30 жніўня 1970 года ў вёсцы Масаны Чарнігаўскай вобласці (Украінская ССР).

Скончыў Беларускі Інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў дарожным рабочым дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 17 Міністэрства дарожнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь У Г.Гомелі. Працаваў галоўным інжынерам камбіната будаўнічых матэрыялаў адкрытага акцыянернага таварыства «Дарожна-будаўнічы трэст № 2» г. Гомеля, намеснікам галоўнага інжынера, галоўным інжынерам і дырэктарам прадпрыемства комплекснага праектавання «Гомельдарпраект» камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд», намеснікам генеральнага дырэктара, першым намеснікам генеральнага дырэктара камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд».

Генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд».

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання

ЧЭКАН СВЯТЛАНА УЛАДЗІСЛАВАЎНА


ХОЙНІЦКІ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 47

Нарадзілася ў 1966 годзе. У 1983 годзе з залатым медалём скончыла сярэднюю школу № 1 горада Хойнікі.

Адукацыя вышэйшая, скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава ў 1989 годзе і Гомельскі кааператыўны інстытут у 1998 годзе.

Працоўную дзейнасць у сістэме спажывецкай кааперацыі Гомельскай вобласці пачала ў 1991 годзе старшынёй камітэта прафсаюза Хойніцкага раённага спажывецкага таварыства.

З 11 сакавіка 2003 года-намеснік старшыні праўлення па гандлі Брагінскага раённага спажывецкага таварыства.

З чэрвеня 2004 года - начальнік упраўлення кадраў, ідэалагічнай і арганізацыйна-кааператыўнай работы Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства.

З ліпеня 2005 года - выконваючы абавязкі старшыні праўлення Брагінскага раённага спажывецкага таварыства.

З 11 лістапада 2005 года па цяперашні час - старшыня праўлення Брагінскага раённага спажывецкага таварыства.

З'яўляецца дэпутатам Брагінскага раённага Савета дэпутатаў. Узнагароджана ганаровым знакам «Лідэр года» Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства.

Пражывае ў горадзе Хойнікі, беспартыйная.

Замужам, мае сына.

Дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па Лоеўскай выбарчай акрузе № 40

МАТАРАС Аляксандр Васільевіч, начальнік землеўпарадкавальнай службы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта


Нарадзіўся 24 жніўня 1973 года ў в. Любавічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

Адукацыя вышэйшая, у 1995 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «правазнаўства», прысвоена кваліфікацыя юрыста. У 2011 годзе скончыў з адзнакай Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны», прысвоена кваліфікацыя спецыяліста ў галіне міжнародных адносін.

Працоўную дзейнасць пачаў у органах пракуратуры Гомельскай вобласці, у перыяд з 1994 па 2000 гады прайшоў шлях ад стажора памочніка Рэчыцкага міжрайпракурора да намесніка Рэчыцкага міжрайпракурора.

З 2000 па 2003 гады - суддзя суда г. Рэчыца. У перыяд з 2003 па 2004 гады працаваў начальнікам аддзела па агульных пытаннях і інфармацыйна-прававым забеспячэнні ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

2004-2007 гады - начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы гаспадарчага суда Гомельскай вобласці. У перыяд з 2007 па 2009 гг. працаваў намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

З 2009 па 2010 гг. узначальваў Гомельскую абласную землеўпарадкавальную і геадэзічную службу.

З сакавіка 2010 года працуе на пасадзе начальніка землеўпарадкавальнай службы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Пражывае ў г. Гомель. Жанаты, выхоўвае дваіх дзяцей. Беспартыйны.