Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

На цэнтральнай плошчы
На цэнтральнай плошчы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 сакавіка 2021

Чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў

22 лютага адбылася чарговая сесія Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў, на якой былі заслуханыя інфармацыя старшыні Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта Байковай В. А. аб працы Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта ў 2020 годзе і інфармацыя намесніка старшыні райвыканкама Мельніка І. М. аб выніках уключэння ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца і неэфектыўна выкарыстоўваецца, размешчанай на тэрыторыі Лоеўскага раёна, у 2020 годзе і задачах на 2021 год, а таксама зацверджаны:

Паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Лоеўскага раёна на 2021 год;

Інвестыцыйная праграма Лоеўскага раёна на 2021 год;

Рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Аграрны бізнэс" на 2021-2025 гады;

Рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2021-2025 гады.

У працы сесій прымалі ўдзел дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, члены раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, раённых службаў і арганізацый, упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, якія не з'яўляюцца дэпутатамі.