Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Набярэжная р.Днепр
Набярэжная р.Днепр
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
8 лютага 2020

"Снежны снайпер" на Лоеушчыне

Як паведаміў галоўны суддзя Віктар Верамеенка, у спаборніцтвах па стральбе, якія праходзілі ў спартыўнай зале СШ імя А.В. Казлова, сваю падрыхтоўку і імкненне да перамогі прадэманстравалі юныя стралкі ў трох узроставых групах: 2004-2005 гг., 2006-2007 гг. і 2008-2009 гг. нараджэння (хлопчыкі і дзяўчынкі). Пасля гэтага іх чакаў чаўночны бег (з-за адсутнасці снегу лыжная гонка была адменена).
Суперніцтва праходзіла цікава і захапляльна, спартсменам спадарожнічалі поспех і баявы настрой.
У камандных спаборніцтвах у першай падгрупе перамаглі гімназісты, другое месца занялі прадстаўнікі аг. Уборак, трэцяе — Бывалькаўскай школы. У другой падгрупе на першую прыступку п’едэстала падняліся спартсмены з Малінаўкі, «срэбра» — у ўдзельнікаў з Крупеек, «бронза» — у каманды з Карпаўкі.
У малодшай узроставай групе (2008-2009 г.н.) першае месца занялі Ксенія Глезава (Малінаўка) і Уладзімір Мокша (Уборак), на другім месцы замацаваліся Ева Казуля і Кірыл Навуменка (гімназія), на трэцім — Ганна Краўчанка (Карпаўка) і Марк Лазоўскі (Малінаўка).
У групе 2006-2007 г. н. перамаглі Анастасія Новікава і Максім Плюшчай (гімназія), другімі сталі Ганна Мельнік (Бывалькі) і Сяргей Анісавец (Каўпень), трэцяе месца дасталася Святлане Сініла (Крупейкі) і Кірылу Сіманаву (Уборак).
У старэйшай групе (2004-2005 г.н.) пальму першынства атрымалі Ганна Пархоменка (гімназія) і Дзяніс Яшчанка (Крупейкі), на другую прыступку п’едэстала падняліся Крысціна Курленка (Крупейкі) і Ілля Краўчанка (Каўпень), на трэцім месцы размясціліся Крысціна Асядач (Малінаўка) і Сяргей Аліфір (Суткоў).
У завяршэнні спаборніцтваў ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама пераможцам і прызёрам былі ўручаны годныя ўзнагароды.