Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Набярэжная р.Днепр
Набярэжная р.Днепр
Галоўная / Эканоміка / Гандаль

Гандаль

Гандаль

У цяперашні час гандлёвая сетка Лоеўскага раёна прадстаўлена 82 аб'ектамі гандлёвай плошчай 5726,6 кв.м., з іх 28 – размешчаны ў сельскай мясцовасці, 54 – у гарадскім пасёлку.

Па форме ўласнасці: 24 аб'екты спажывецкай кааперацыі, 8 – ведамаснай гандлёвай сеткі, 50 – суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу.

Сетка аб'ектаў грамадскага харчавання раёна прадстаўлена 22 аб'ектамі на 1272 пасадачных месцаў, з іх 8 аб'ектаў (427 пасадачных месцаў) агульнадаступнай сеткі (1 рэстаран, 1 бар, 4 кафэ, 2 сталовыя).

Па форме ўласнасці: 4 аб'екты спажывецкай кааперацыі, 4 – суб'екты малога і сярэдняга бізнесу, 1 – камунальнае прадпрыемства раёна, 13 – аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

У адпаведнасці з п.п. 41.1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лiпеня 2014 г. № 703 "Аб зацвярджэнні правілаў продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання і палажэнні аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў, асартыментнага пераліку прадукцыі грамадскага харчавання» непаўналетнім ва ўзросце да 15 гадоў забараняецца продаж піратэхнічных вырабаў.

Продаж піратэхнічных вырабаў асобам, якія не дасягнулі 15 гадовага ўзросту ў адпаведнасці кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 г. № 194-З з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем ч. 1 артыкула 12.17. «Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву», якое цягне накладанне штрафу на вінаватую асобу ў памеры да дзесяці базавых велічынь.

Увазе суб'ектаў гаспадарання аб пераносу тэрмінаў паўключэння касавага абсталявання да сістэмы кантролю падатковых органаў!

Аддзел эканомікі Лоеўскага райвыканкама, інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Рэчыцкім раёне паведамляюць, што Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29.06.2018 № 514/9 «О внесении изменений в постановление Совета Министров Республики Беларусь и Национального банка Республики Беларусь от 6 июля 2011 г. № 924/16» з 08.07.2018 перанесены тэрміны ўстаноўкі сродкаў кантролю падатковых органаў (далей - СКПО) у касавае абсталяванне для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Новыя тэрміны заключэння дагавораў і падключэння да сістэмы кантролю касавага абсталявання прыведзены ў табліцы:


№ п/п

Пры ажыццяўленні дзейнасці

Тэрмін, да якога неабходна заключыць дагавор

Дата, з якой абавязкова выкарыстоўваць касавае абсталяванне з усталяваным СКПО

1

Юрыдычнымі асобамі

1.1

у г.Гомель

01.02.2018

01.05.2019

1.2

у гарадах раённага падпарадкавання

01.06.2018

01.09.2019

1.3

на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

01.07.2018

01.10.2019

2

Індывідуальнымі прадпрымальнікамі

2.1

у г.Гомель

01.09.2019

01.11.2019

2.2

у гарадах раённага падпарадкавання

01.10.2019

01.12.2019

2.3

на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

01.11.2019

01.01.2020