Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Лоеўскі памежнікі нясуць службу
Лоеўскі памежнікі нясуць службу
Галоўная / Аграгарадкі / Аграгарадок Каўпень

Аграгарадок Каўпень

Старшыня Каўпенскага сельскага выканаўчага камітэта - Прымак Людміла Уладзіміраўна, тэл. (+375 2347) 4-48-99

Населены пункт Каўпень размешчаны ў 7 км ад г.п. Лоеў.

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады н.п. Каўпень у 2005 годзе набыў статус аграгарадка.

На тэрыторыі аграгарадка функцыянуюць: ДУА «Каўпенскі дзіцячы сад-базавая школа», сельскі цэнтр культуры і вольнага часу, сельская бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, 3 крамы прамысловых і харчовых тавараў, сталовая, комплексна-прыёмны пункт, аддзяленне сувязі.

На тэрыторыі аграгарадка размешчана камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Каўпень-Агра», якое спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі з развітым насенняводствам збожжавых культур і бульбы.

У аграгарадку Каўпень уведзена ў эксплуатацыю спартыўная зала, у якой арганізавана работа гурткоў і секцый спартыўнай і аздараўленчай накіраванасці для дзяцей, падлеткаў і дарослага насельніцтва.