Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Лоеўскі памежнікі нясуць службу
Лоеўскі памежнікі нясуць службу
2 студзеня 2019

Сесія раённага Савета дэпутатаў

29 снежня 2018 года ў зале пасяджэнняў Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта адбылася чарговая дзявятая сесія Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў.

У рабоце сесіі прымалі ўдзел дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Чэкан С. В., старшыня Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта В. А. Байкова, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, члены раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Па першым пытанні з дакладам «Аб дзейнасці Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў у 2018 годзе» выступіў старшыня Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў Пастухова І. Н., пасля якога па выніках працы ў 2018 годзе былі ўручаны Падзячныя лісты раённага Савета дэпутатаў. Далей на сесіі былі разгледжаны пытанні аб унясенні змяненняў у раней прынятыя рашэнні Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў, а таксама быў зацверджаны бюджэт Лоеўскага раёна на 2019 год.