Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лоевский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Культура / Новости
3 октября 2017

Народнаму фальклорнаму калектыву «Лутава» - 30-год з дня заснавання  

1 кастрычніка 2017 года  ў  ДУК «Гарадскі цэнтр культуры г. п. Лоеў» адбыўся творчы вечар, прысвечаны 30-годдзю з дня заснавання народнага фальклорнага калектыва «Лутава».

 

На сённяшні дзень у калектыве засталося толькі чатыры жанчыны: Валянціна Фёдараўна Кошчанка, Ганна Матвееўна Чарнянок, Таццяна Паўлаўна Хлебіна і Тамара Сяргееўна Шапавал – кіраўнік “Лутавы”.

 

Ужо 30 год у любое надвор’е збіраюцца гэтыя цудоўныя, добрыя, прыгожыя знешне і духоўна жанчыны разам і спяваюць, спяваюць так, што сэрца замірае ад салодкіх гукаў народнай песні, што хочацца слухаць іх зноў і зноў, і ўсё гэта для таго, каб не была забыта наша спрадвечная спадчына. Спяваюць тое, што перанялі ад бабуль і матуль, спяваюць тое, чаго просіць іх душа.

 

Народны фальклорны калектыў “Лутава”  і цяпер з’яўляецца ўдзельнікам раённых і абласных фальклорных свят і фестываляў. У рэпертуары калектыву больш за 100 песень і асноўная іх частка сабрана ў нашым рэгіёне. На гэтым вечары гучалі ў выкананні калектыва не толькі старадаўнія песні, але і абрадавыя – калядныя, купальскія, русальныя, жніўныя, веснавыя і інш.

 

На працягу ўсяго часу існавання каллектыву, у розныя перыяды,  побач з удзельнікамі знаходзіліся і акампаніятары: Бондар Петр Іванавіч, Пархоменка Эдуард Васільевіч,

 

Шынкарэнка Фёдар Васільевіч, Плющай Пётр Пятровіч.

 

За вялікі ўклад у развіццё народнага фальклорнага калектыву “Лутава” гэтыя акампаніятары узнагароджаны падзякамі ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лоеўскага райвыканкама.

 

Намеснік старшыні Лоеўскага райвыканкама Наталля Леанідаўна Каурава ад раённага выканаўчага камітэту ўзнагародзіла калектыў дыпломам за вялікі ўклад у развіццё, захаванне і адраджэнне беларускай культуры, актыўны ўдзел у творчым жыцці Лоеўшчыны і  ў сувязі з 30-годдзем з дня ўтварэння народнага фалькорнага каллектыву “Лутава”.

 

Віншавалі юбіляраў: старшыня Лоеўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Башлакова Тамара Аляксееўна, кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання “У кого душа бодра, не стареют никогда” Шумігай Марыя Іванаўна.

 

У заканчэнні творчага вечара калектыў народнага аматарскага аб’яднання “У кого душа бодра, не стареют никогда” сваёй канцэртнай праграмай павіншаваў ўсіх гледачоў з Днём пажылых людзей.

 


К списку новостей