Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лоевский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Культура / Новости
30 декабря 2019

Уборкаўскай сельскай бібліятэцы - 100 гадоў!

У канцы  снежня бібліятэкары раёна святкавалі юбілей, Уборкаўскай сельскай бібліятэцы споўнілася 100 гадоў. 

Сваю гісторыю Уборкаўская бібліятэка пачынае з 1919 года. Менавіта ў гэтым годзе ў весцы Уборак была адкрыта хата-чытальня, якая мела поўную назву Уборкаўская народная бібліятэка-чытальня Холмецкай воласці імя Карла Маркса.

У кожны дзень нараджэння, а ў стогадовы асабліва, прынята азірацца назад і з вышыні пражытых гадоў ацэньваць доўгую дарогу да гэтай даты. Бібліятэкары раёна падрыхтавалі віншаванні і падарункі. Наталля Віктараўна падрыхтавала презентацыю, якая распавяла аб асноўных вехах развіцця бібліятэкі. Выстава фатаграфій  прадставіла з чаго ўсё пачыналася, што прыйшлося пераадолець, як бібліятэка дасягнула свайго цяперашняга ўзроўню. Словы падзякі атрымалі былыя работнікі бібліятэкі, чытачы. Бібліятэкары раёна прадэманстравалі свае таленты ў інтэлектуальных конкурсах і віктарынах. Музычныя нумары ў выкананні  работнікаў Уборкаўскага цэнтра культуры  стваралі святочны настрой ва ўсіх прысутных.

Наталля Віктараўна ўзнагароджана Падзякай Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта.

К списку новостей